Упраўленне адукацыі Гомельскага гарвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа»

246029, вул. Бр. Лізюковых, 16.

Тэл./факс: прыёмная 23-13-17  
Дырэктар: 26-59-84
26-48-65, 26-49-04, 26-52-45

Е-mail: BSG36.gomel@tut.by

Карысныя спасылкі

Квітнейце пад крылом бусліным, мова, Радзіма, народ...

Сайт "Браты Лізюковы"

Мемарыяльны музей братоў Лізюковых

як цэнтр патрыятычнага выхавання вучняў

У наш час ваенна-патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне набывае асаблівую важнасць. Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь павінен адчуваць сваю адказнасць перад грамадствам, дабрасумленна выконваць свой абавязак перад народам, дзяржавай.

Вялікая і адказная роля ў рашэнні гэтай задачы належыць агульнаадукацыйнай школе, бо ў ёй выхоўваюцца дзеці -- будучае краіны. Ва ўсе часы школа займалася выхаваннем ідэйнасці, перакананасці, патрыятызму, інтэрнацыяналізму, гатоўнасці да працы і абароны Радзімы. Адным з найбольш эфектыўных накірункаў работы ў гэтым рэчышчы з’яўляецца стварэнне і арганізацыя работы школьных музеяў, рознабаковая дзейнасць якіх развівае ў вучняў зацікаўленасць, інтарэс да ведаў, творчую ініцыятыву, самастойнасць, выхоўвае пачуцці патрыятызму і грамадзянскасці.

У апошняе дзесяцігоддзе да школьных музеяў звернута ўвага грамадскасці, дзяржаўных устаноў. Гэта відавочна: усё больш часу мінае з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, усё менш застаецца сведкаў. І  для таго, каб зразумець, якой цаной была здабыта Перамога, трэба на ўласныя вочы пабачыць сляды вайны: брацкія магілы, помнікі і абяліскі, вочы ветэранаў...

З 1976 года ў Беларуска-славянскай гімназіі №36 г. Гомеля працуе мемарыяльны музей братоў Лізюковых. Пачыналася ўсё ў далёкім 1972 – ім. Вучні 6 “Ж” класа зацікавіліся назвай вуліцы, на якой была пабудавана іх новая  школа, -- імя братоў Лізюковых. Звярнуліся ў Гомельскі абласны краязнаўчы музей, да старшага навуковага супрацоўніка палкоўніка запаса М.С. Царкова, які і паведаў аб лёсе братоў – герояў. Вучні зацікавілі пошукавай дзейнасцю ўвесь вучнёўскі  і настаўніцкі калектыў школы, была сабрана вялікая колькасць разнастайных матэрыялаў, адбыліся сустрэчы з сынам Аляксандра Лізюкова -- Юрыем Аляксандравічам у Маскве, супрацоўнікамі Гомельскага абласнога краязнаўчага музея, завязалася перапіска з баявымі сябрамі братоў Лізюковых,  маршаламі Савецкага Саюза А. Васілеўскім і Кашавым, сябрамі і сваякамі братоў Лізюковых. Для арганізацыі экспазіцыі музея была выкарыстана дапамога шэфаў – калектыва Гомельскага радыёзавода. У школу прыязджалі сын А. Лізюкова Юрый і дачка П.Лізюкова Цэзарыя. Самі школьнікі пабывалі ў  в. Нісімкавічы – на радзіме бацькі братоў Лізюковых, у Брэсцкай крэпасці, што знайшло адлюстраванне ў афармленні сцен музея. Узначальвалі гэтую работу настаўніцы Гулевіч Т.У., Якунчанка Т.Р., Маладзькова Л.А. і былыя дырэктары школы Дзьякоўская Г.В., Цыганок Т.А.

У музеі прадстаўлены лісты, фотакопіі, асабістыя рэчы, дакументы, рэліквіі ваенных гадоў, кнігі, газеты -- усё гэта вынік няспыннага пошуку, сустрэч, перапіскі з роднымі, сябрамі, аднапалчанамі, ваеначальнікамі, пісьменнікамі, супрацоўнікамі музеяў.

У 70-80-х гг. члены Савета музея двойчы наведвалі Калінінград і РТМ “Пётр Лізюкоў”, Саратаўскае вышэйшае каманднае вучылішча імя Аляксандра Лізюкова, пабывалі на месцах гібелі Аляксандра і Яўгена Лізюковых, прымалі ў музеі дэлегацыю клуба чырвоных следапытаў Палаца  піянераў імя Н. Крупскай г.Ташкента пад кіраўніцтвам В. Мясніковай – дачкі палка, якім камандаваў Пётр Лізюкоў.

Сёння ў музеі праводзяцца разнастайныя ўрокі: гісторыі, беларускай і рускай літаратуры. Па агульным меркаванні, матэрыялы музея пры прадуманым адборы і выкарыстанні на ўроках дапамагаюць вучням асэнсоўваць канкрэтныя з’явы, факты, стымулююць цікавасць да самастойнай даследчай дзейнасці . На ўроках гісторыі праводзіцца вялікая работа па фарміраванні перакананасці вучняў у тым, што мужнасць і гераізм, праяўленыя савецкімі воінамі ў час Вялікай Айчыннай вайны, сталі адным з важнейшых фактараў Вялікай Перамогі. Ваенна-патрыятычнай накіраванасцю прасякнуты ўрокі літаратуры. Аналізуючы ваенныя падзеі і выкарыстоўваючы пры гэтым матэрыялы музея, вучні сярэдняга і старэйшага звяна вызначаюць свае адносіны да падзей гераічнага мінулага. Яны вучацца шанаваць такія якасці , як смеласць, адвага, гуманізм, адданасць, пачуццё доўгу. Назіранні паказваюць, што ўрокі ў музеі – сапраўдная школа маральнасці, любві да Радзімы, гераізму і мужнасці, самаадданасці, высокароднасці і вернасці. На гэтых уроках праяўляецца асоба вучня.


 
Министерство образования республики Беларусь adu Академия последипломного образования Гомельский городской исполнительный комитет Гомельский областной институт развития образования Белорусский Государственный Университет Транспорта Отдел образования, спорта и туризма Гомельского горисполкома Управление образования Гомельского облисполкома Могилевский институт МВД Республики Беларусь


Создание и продвижение сайтов