Аддзел адукацыі, спорту і турызму Гомельскага гарвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа»

Вул. Бр. Лізюковых, 16.

Тэл./факс: прыёмная 23-13-17  
Дырэктар: 26-59-84
26-48-65, 26-49-04, 26-52-45

Е-mail: BSG36.gomel@tut.by

Пошук інфармацыі
Карысныя спасылкі

Квітнейце пад крылом бусліным, мова, Радзіма, народ...


1. Актывізаваць укараненне разнастайных форм работы для павышэння якасці выкладання прадметаў, выніковага ўдзелу вучняў у алімпіядах, даследчых і творчых конкурсах.


2. Шырока ўкараняць у практыку работы актыўныя формы павышэння кваліфікацыі і самаадукацыі настаўнікаў для забеспячэння эфектыўнай метадычнай работы ва ўмовах інфарматызацыі адукацыйнага працэсу.

3. Стварыць педагагічныя ўмовы, якія забяспечваюць развіццё асобы гімназіста як суб’екта аздараўленчай дзейнасці ў адпаведнасці з яго інтарэсамі, схільнасцямі, здольнасцямі, каштоўнаснымі ўстаноўкамі на самазахаванне здароўя і вядзення здаровага ладу жыцця.



Асноўныя кірункі работы:

  • Працягваць работу па павышэнні якасці адукацыі.
  • Аптымізаваць і ўдасканальваць сістэму арганізацыі самаадукацыі настаўнікаў. Арганізаваць работу Школы ўдасканальвання педагагічнага майстэрства.
  • Укараняць сістэмныя формы работы з адоранымі вучнямі па падрыхтоўцы да выніковага ўдзелу ў алімпіядах, творчых і даследчых конкурсах.
  • Удасканальваць сістэму метадычнай работы, накіраваную на павышэнне якасці арганізацыі і правядзення ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў.
  • Працягваць работу па прапагандзе, распаўсюджванні перадавога педагагічнага вопыту на ўзроўні вобласці і рэспублікі, наладжваць сістэму работы па прапагандзе вопыту на сайце гімназіі і праз перыядычны друк.
  • Удасканальваць работу па адпрацоўцы навыкаў тэсціравання вучняў з мэтай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання. Забяспечваць якасную падрыхтоўку вучняў гімназіі да выніковай атэстацыі, паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
  • Удасканальваць работу педагагічнага калектыву па стварэнні сістэмы эфектыўнага прафесійнага самавызначэння старшакласнікаў.
  • Арганізоўваць  педагагічную  падтрымку сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
  • Працягваць дзейнасць па аднаўленні вучэбна-метадычных комплексаў вучэбных кабінетаў.
  • Удасканальваць псіхолага-педагагічную сістэму суправаджэння адораных вучняў, рэалізоўваць індывідуальныя маршруты іх падрыхтоўкі да алімпіяды.
  • Працягваць работу па пашырэнні адзінай адукацыйнай прасторы гімназіі. актывізаваць работу настаўнікаў па ўдасканальванні медыятэкі гімназіі.
  • Працягваць работу па

-фарміраванні свядомасці і самастойнасці  гімназістаў праз дзейнасць органаў дзіцячага самакіравання, актывізацыю работы першасных арганізацый БРПА і БРСМ,  Савета  гімназістаў,  далучэнне да іх работы  новых членаў.

-стварэнні  сістэмы  першасных  органаў  дзіцячага  самакіравання  ў  класных  калектывах,  павышэнне  іх  ролі  ў  сістэме  арганізацыйна-выхаваўчай  работы.

-актывізацыі  выніковасці  дзейнасці  ўсіх  гурткоў  і  секцый.

-сістэматызацыі і практычнай арыентацыі дзейнасці  СППС.

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ЎСТАНОВЫ

Год увядзення ў эксплуатацыю: 1972 г.

Праектная напаўняльнасць: 1548 вучняў

Рэальная напаўняльнасць: 740 вучняў

Юрыдычны адрас установы: 246029, г. Гомель, вул. Бр. Лізюковых, 16

Тэлефоны:

дырэктар: 26-59-84;

прыёмная: 23-13-17;

намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце:

26-48-65;

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце (пачатковая школа): 26-52-45;

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце: 26-49-04;

намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце: 48-10-25.


Матэрыяльна –тэхнічная база:

-колькасць кабінетаў – 38.

З іх: пачатковая школа:       12 – вучэбныя;

1 – гульнявы;

3 – спальні;

старэйшы блок: кабінет фізікі – 1;

кабінет хіміі – 1;

кабінет інфарматыкі –2;

кабінет біялогіі – 1;

майстэрні: абслугоўваючай працы – 1;

слясарная – 1;

сталярная – 1.

Спартыўная зала – 1       Трэнажорная зала – 1

Пакой гімназіста – 1       Кабінет СППС –1

Актавая зала – 1              Харэаграфічная зала –1

Бібліятэка – 1                  Чытальная зала – 1


Музеі:  Мемарыяльны музей братоў Лізюковых;

этнаграфічны “Беларуская хата”.


Рэжым работы ўстановы – адназменны,

для 1-11 класаў  - 5-ці дзённы  вучэбны  тыдзень.


Плошча памяшканняў гімназіі – 6 861 м2. На аднаго вучня прыходзіцца 13,73 м2 плошчы, што адпавядае сацыяльным стандартам             (8 м2).

У гімназіі маецца неабходная колькасць вучэбных кабінетаў і лабараторый, майстэрняў, фізкультурна-спартыўных збудаванняў. Урокі фізічнай культуры, пазакласныя спартыўна-масавыя мерапрыемствы праводзяцца ў спартыўнай зале, трэнажорным класе (агульная плошча складае 960,98 м2), на гімназічным стадыёне (плошча – 2 664 м2), зале рытмікі (плошча – 48,8 м2).

Спартыўная зала знаходзіцца на 2-ім паверсе. Забяспечанасць спартыўнымі пласкаснымі збудаваннямі складае 5,5 м2 на аднаго вучня пры нарматыве 1,62 м2, збудаваннямі спартыўнага прызначэння 1,3 м2 на аднаго вучня пры нарматыве 0,5 м2.

Харчаванне вучняў арганізавана ў гімназічнай сталоўцы, абедзенная зала разлічана на 120 пасадачных месцаў. Харчуецца 100 % вучняў. Вучні, якія наведваюць групу падоўжанага дня, харчуюцца два разы на дзень. Меню снеданняў, абедаў дастаткова разнастайнае і насычанае.

У гімназіі маецца бібліятэка і чытальная зала агульнай плошчай 88,85 м2, якія забяспечваюць вучняў і настаўнікаў навуковай, вучэбнай, мастацкай літаратурай, перыядычнымі выданнямі

 
Министерство образования республики Беларусь adu Академия последипломного образования Гомельский городской исполнительный комитет Гомельский областной институт развития образования Белорусский Государственный Университет Транспорта Отдел образования, спорта и туризма Гомельского горисполкома Управление образования Гомельского облисполкома


Создание и продвижение сайтов