246029, вул. Бр. Лізюковых, 16.
Тэл./факс: прыёмная 23-13-17
Дырэктар: 26-59-84
26-48-65, 26-49-04, 26-52-45
Е-mail: BSG36.gomel@tut.by
Віншуем пераможца рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі Сутарма Аляксея |
Віншуем вучняў гімназіі - пераможцаў алімппіяд |
Квітнейце пад крылом бусліным, мова, Радзіма, народ...
АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ: Падрыхтоўка да алімпіяды – працэс адказны і сладаны. І ў пэўнай ступені вынік залежыць ад прадуманасці і планамернасці падрыхтоўкі да кожнага з конкурсных тураў алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
Падрыхтоўка да комплекснай работы
1. Пры падрыхтоўцы да комплекснай работы неабходна звяртаць увагу не толькі на практычныя навыкі (пісьменнасць, уменне карыстацца пісьмовай літаратурнай мовай, засваенне мовазнаўчага матэрыялу па ўсіх раздзелах курса беларускай мовы), але і навыкі працы са спецыяльнай лінгвістычнай літаратурай, уменне правільна тлумачыць і абагульняць моўныя факты. 2.Уключыць у работу з вучнямі канкрэтныя тэмы, якія выклікаюць цяжкасці вучняў на ўсіх этапах алімпіяды ( па фанетыцы, арфаэпіі, арфаграфіі, лексікалогіі, фразеалогіі, лексікаграфія, стылістыцы і культуры маўлення; марфемнай будове слова, словаўтварэнні; марфалогіі; сінтаксісу і пунктуацыі). 3.Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на падрыхтоўку да выканання заданняў па літаратуры: на веданне канкрэтных твораў, адметнасць творчасці пісьменніка, суадносіны псеўданіма пісьменніка з сапраўдным імем , на вывучэнне тэарэтычных паняццяў. сувязь вывучэння літаратуры з іншымі відамі мастацтва, веданне твораў, якія вывучаліся на памяць.
Падрыхтоўка да напісання водгуку
Водгук як адзін з этапаў алімпіяды па беларускай мове і літаратуры прадугледжвае каментаванне асноўных палажэнняў:
Без перабольшання, водгук на мастацкі твор належыць да найбольш складаных і адказных конкурсаў алімпіяды як для вучняў і настаўнікаў, якія займаюцца падрыхтоўкай каманд, так і для членаў журы. Гэта абумоўлена творчым характарам конкурсу. Водгук як спецыфічны жанр мае на мэце не перадачу фактаў, падзей, фабулы твора, а яго інтэрпрэтацыю — асэнсаванне, разуменне зместу і мастацкай формы тэксту. Пры ігнараванні гэтага патрабавання водгук зводзіцца або да пераказу, або да сачынення «па матывах». У некаторых выпадках гаворка канцэнтруецца вакол тэмы, якой прысвечаны твор, пры гэтым таксама застаецца па-за ўвагай эстэтычны статус мастацкага тэксту. У такім разе на першы план выступае не эстэтычны, не ацэначны кампанент, а ў лепшым выпадку — маральна-каштоўнасныя разважанні аўтара. Аналізуючы напісаныя водгукі, выявілася, што недахопы ва ўсіх класах амаль аднолькавыя:
10. Беспадстаўна вялікі аб’ём водгуку за кошт лішняй інфармацыі, не звязанай са зместам твора. Падрыхтоўка да вуснага выказвання
Ацэньваецца вуснае выказванне па наступных крытэрыях: - адпаведнасць выказвання абранай тэме; - лагічнасць і будова выказвання; - культура маўлення; - дасканаласць прамаўлення. Аналіз вучнёўскіх выказванняў паказвае тыповыя недахопы: часта пераважае неадпаведнасць тэмы зместу выказвання Адказы вылучаюцца механічна завучанымі фразамі, якія не датычылі тэмы выказвання, часта адсутнічалі ўступ і завяршэнне, а ў асноўнай частцы адсутнічалі лагічнасць думак, пераканальнасць, не выкарыстоўваліся канкрэтныя прыклады, цытаты, аргументацыя і доказнасць выкладу. Пры адказе дапускалася шмат парушэнняў лексічных, граматычных, арфаэпічных нормаў, асабліва вылучаліся выказванні шматлікімі русізмамі, беднасцю слоўніка. Многім не хапала канкрэтных ведаў агульнаразвіццёвага напрамку. Падрыхтоўку вуснага выказвання па зададзеных на алімпіядзе тэмах рэкамендуецца праводзіць у наступнай паслядоўнасці: - выбар тэмы; - вызначэнне мэты прамовы; - фармулёўка і запіс асноўнай ідэі свайго вуснага выказвання; - складанне плана прамовы, выбар яе кампазіцыі і аргументаў; - шліфоўка і карэкцыя выступлення, запіс найбольш важных фраз, імён, датаў, цытат. Падобная планамерная дзейнасць дазваляе рацыянальна выкарыстоўваць час, пазбегнуць непажаданых недакладнасцей у форме і змесце выступлення, зрабіць яго кампактным, яркім, запамінальным. Той, хто рыхтуецца да выступлення перад слухачамі, перш за ўсё павінен для сябе вызначыць, чаго ён хоча дасягнуць сваёй прамовай. Важным паказчыкам добрай прамовы з’яўляецца правільна і ў належнай паслядоўнасці пабудаваная структура выказвання. Паводле агульнапрынятых канонаў тры складовыя часткі выступлення суадносяцца наступным чынам: Уступ 10-15 %; Асноўная частка 75-85%; Заключэнне 5-10%. Дакладная структура – неад’емная ўмова паспяховай прамовы. Задача настаўніка – даць інфармацыю пра структуру вуснага выказвання, указаць на прапарцыянальную суадноснасць яго частак, на адпаведных прыкладах указаць на магчымыя для ўжывання ў вусным выказванні віды ўступа, заключэння, узоры магчымай будовы асноўнай часткі. Уступ неабходны для таго, каб устанавіць кантакт са слухачамі, прыцягнуць іх увагу, падвесці да раскрыцця тэмы. Некаторыя дапаможнікі па аратарскім майстэрстве рэкамендуюць выкарыстоўваць ва ўступе чатыры важныя элементы:
Прывітанне перад выступленнем вырашае дзве праблемы: - дапамагае наладзіць кантакт з прысутнымі і (калі неабходна) ўказаць на канкрэтнага адрасата, калі ён асоба вымышленая; - дапамагае пераадолець хваляванне ў самым пачатку прамовы. Абавязковымі ўмовамі належнага выяўлення асноўнай часткі вуснага выказвання з’яўляюцца тры важныя патрабаванні: ü самадастатковы змест; ü наяўнасць аргументаў, цытат, спасылак; ü лагічнасць, прадуманая паслядоўнасць выкладання матэрыялу. Важна памятаць, што як і недастатковая колькасць аргументаў, так і перагружанасць імі выказвання – гэта магчымыя памылкі пры выступленні. Улічваючы рэгламент выступлення (5-7 хвілін), можна разлічыць, што для асноўнай часткі рэальна магчымае выкарыстанне не менш 2 - не больш 5 аргументаў. ЗАКЛЮЧЭННЕ – не менш выжны элемент выказвання, чым іншыя. Невялікі па аб’ёме (5-10% ад выказвання), ён павінен быць кампактным і змястоўным адначасова. Варта памятаць, што больш выразна выдзяляе ў выступленні заключную частку падагульняючая фраза, тыпу “такім чынам”, што з’яўляецца яшчэ адным важным патрабаваннем вуснай прамовы. Найбольш распаўсюджаныя варыянты заключэння:
Пры гэтым трэба ўлічыць, што любы з названых варыянтаў можа быць ілюстрацыйным, гэта значыць сфармуляваным у выглядзе цытаты, вершаваных радкоў, крылатага выразу. Але і такая форма ўсё роўна патрабуе пэўнага падагульнення.
Л.А. Шульжэнка |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |