Аддзел адукацыі, спорту і турызму Гомельскага гарвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа»

Вул. Бр. Лізюковых, 16.

Тэл./факс: прыёмная 23-13-17  
Дырэктар: 26-59-84
26-48-65, 26-49-04, 26-52-45

Е-mail: BSG36.gomel@tut.by

Пошук інфармацыі
Карысныя спасылкі

Квітнейце пад крылом бусліным, мова, Радзіма, народ...

СТАТУТ

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Гімназія № 36 г. Гомеля імя І.Мележа”

(Гімназія № 36 г. Гомеля імя І.Мележа)

 

УСТАВ

Государственного учреждения образования

“Гимназия № 36 г. Гомеля имени И.Мележа”

(Гимназия № 36 г. Гомеля имени И.Мележа)

Раздзел 1.  Агульныя палажэнні

1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 36 г.Гомеля імя І.Мележа” (далей - гімназія) створана ў адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, палажэннем “Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (заканчэнні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання”, зацверджанай Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2009 №1.

2. Гімназія – установа агульнай сярэдняй адукацыі.

Гімназія з’яўляецца дзяржаўнай некамерцыйнай арганізацыяй, фінансуецца з бюджэту горада Гомеля.

3. Заснавальнікам гімназіі з’яўляецца Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт (далей - Заснавальнік).

Органам дзяржаўнага кіравання гімназіяй з’яўляецца аддзел адукацыі Гомельскага гарвыканкама (далей – Орган кіравання).

Уладальнікам гімназіі з’яўляецца Гомельскі гарадскі Савет дэпутатаў (далей - Уладальнік).

4. Гімназія з’яўляецца юрыдычнай асобай з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, мае замацаваную за ёй па правах аператыўнага кіравання адасобленую частку маёмасці, самастойны баланс, пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй поўнай назвай, можа быць ісцом і адказчыкам на судзе.

5. Кіраванне гімназіяй ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе сярэдняй адукацыі, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановамі, загадамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства, а таксама гэтым Статутам.

Змены і дапаўненні ў Статут уносяцца ў парадку, які ўстаноўлены дзеючым заканадаўствам.

6. Поўная назва ўстановы:

на беларускай мове - Дзяржаўная ўстанова адукацыі “ Гімназія № 36 г. Гомеля імя І.Мележа”;

на рускай мове -  Государственное учреждение образования “Гимназия № 36  г. Гомеля имени И.Мележа”.

Скарочаная назва ўстановы:

на беларускай мове - Гімназія № 36 г. Гомеля імя І.Мележа;

на рускай мове - Гимназия № 36 г. Гомеля имени И.Мележа.

7. Юрыдычны адрас:

вул. Братоў Лізюковых, 16, г. Гомель, 246 029.

8. Звесткі па стварэнні, рэарганізацыях установы:

Сярэдняя      агульнаадукацыйная   школа    № 36       была   заснавана ў 1972 годзе.

Рашэннем    Гомельскага     гарадскога        выканаўчага        камітэта ад 10.06.1996 года №499  нацыянальная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №36 “Сузор’е”  рэарганізавана ў гарадскую Беларуска-славянскую гімназію №36 імя І.Мележа”.

Рашэннем    Гомельскага     гарадскога         выканаўчага        камітэта ад 07.12.2005 года  № 1032  “Аб стварэнні дзяржаўных устаноў адукацыі” Беларуска-славянскай гімназіі № 36 г. Гомеля імя І.Мележа нададзены статус Дзяржаўнай установы адукацыі.

Рашэннем     Гомельскага       гарадскога       выканаўчага      камітэта ад 30.12.2005 года № 949  Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Беларуска-славянская гімназія № 36 г. Гомеля імя І.Мележа” атрымала статус юрыдычнай асобы.

Рашэннем      Гомельскага     гарадскога      выканаўчага        камітэта ад 27.12.2011 №1432  назва  гімназіі зменена на “Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія №36 г. Гомеля імя І.Мележа”.

 

Раздзел 2.  Прадмет, мэта і задачы дзейнасці гімназіі

9. Прадметам дзейнасці гімназіі з’яўляецца адукацыйная дзейнасць, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе сярэдняй адукацыі і ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне адукацыйнай, выхаваўчай і метадычнай работы.

10. Асноўнай мэтай дзейнасці гімназіі з’яўляецца забеспячэнне права вучняў на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з улікам іх індывідуальных патрабаванняў, схільнасцяў і запытаў, стварэнне  ўмоў для развіцця іх творчага, інтэлектуальнага патэнцыялу, свядомага прафесійнага самавызначэння ў далейшай адукацыі і працоўнай дзейнасці, выхаванне патрыёта і грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які свядома захоўвае культурна-гістарычную спадчыну беларускага народа.

11. Задачы гімназіі:

забеспячэнне якасці адукацыі;

матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі;

развіццё інфармацыйнай прасторы гімназіі для вучняў, педагогаў, соцыуму;

стварэнне бяспечных умоў, здароўезберагаючага асяроддзя пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

выяўленне і падтрымка адораных і таленавітых вучняў, удасканаленне работы з дзецьмі, якія праяўляюць павышаны інтарэс да вучобы;

стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі вучням;

павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях сучаснага зместу адукацыі;

стварэнне ўмоў для фарміравання грамадзянска-патрыятычнага, ідэалагічнага мыслення вучняў, для ўсебаковай і разнапланавай пазакласнай і досугавай дзейнасці;

12. Задачамі выхавання з'яўляюцца:

фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы;

фарміраванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;

авалоданне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;

фарміраванне культуры сямейных адносін;

стварэнне ўмоў для сацыялізацыі і самаразвіцця асобы вучня.

 

Раздзел 3.  Мова навучання і выхавання,

пералік адукацыйных праграм, праграм выхавання

 

13. Пры  атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі вывучэнне беларускай, рускай і англійскай мовы ў гімназіі з’яўляецца абавязковым.

14. Гімназія забяспечвае права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў  Рэспублікі Беларусь.

15. У гімназіі створаны ўмовы для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу на беларускай мове з улікам запытаў бацькоў вучняў (іх законных прадстаўнікоў)  праз  адкрыццё беларускамоўных класаў.

16. У гімназіі рэалізуюцца наступныя  праграмы:

адукацыйная праграма пачатковай адукацыі;

адукацыйная праграма базавай адукацыі;

адукацыйная праграма сярэдняй адукацыі;

адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;

праграма выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;

праграма выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні.

 

Раздзел 4. Крыніцы і парадак фарміравання маёмасці гімназіі

17. Маёмасць, перададзеная гімназіі, адносіцца да камунальнай уласнасці горада Гомеля і знаходзіцца ў яе аператыўным кіраванні.

Гімназія, у адносінах да замацаванай за ёй маёмасці, ажыццяўляе права ўладання, карыстання і распараджэння ёй у межах, якія вызначаны заканадаўствам, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці і прызначэннем маёмасці.

Маёмасць гімназіі складае асноўныя фонды і абаротныя сродкі, а таксама іншыя матэрыяльныя каштоўнасці.

Гімназія не можа без згоды Уладальніка распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і таксама маёмасцю, набытай за кошт асноўных сродкаў.

18.  Гімназія    нясе   адказнасць    за     грашовыя    сродкі,       якія

знаходзяцца ў яе распараджэнні. Пры іх недастатковасці субсідыярную адказнасць па яе абавязацельствах нясе Заснавальнік.

19. Матэрыяльна-тэхнічная   база  гімназіі   фарміруецца, аднаўляецца і развіваецца  Заснавальнікам у адпаведнасці з патрабаваннямі, якія ўстаноўлены заканадаўствам.

Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы гімназіі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з праграмай развіцця сістэмы адукацыі і з улікам патрэб асобы, грамадства і дзяржавы ў павышэнні якасці адукацыі.

20. Фінансаванне гімназіі ажыццяўляецца за кошт сродкаў бюджэта горада Гомеля, сродкаў,  атрыманых ад дзейнасці, якая прыносіць даход, безвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

21. Гімназія можа ажыццяўляць платную дзейнасць па аказанні дадатковых адукацыйных паслуг, якія не фінансуюцца з бюджэта. Кошт дадатковых платных паслуг вызначаецца цэнтралізаванай бухгалтэрыяй гарадскога аддзела адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам, з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат.

22. Сродкі, атрыманыя гімназіяй ад дзейнасці, якая прыносіць даход, паступаюць у самастойнае распараджэнне гімназіі ў адпаведнасці з заканадаўствам і Статутам гімназіі.

Права гімназіі ажыццяўляць дзейнасць, на заняцце якой неабходна атрыманне спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) узнікае з моманту атрымання такога спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).

Гімназія можа ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы толькі ў той колькасці, якая неабходна для вырашэння яе мэт, абмежаваных Статутам,  дзеля якіх яна створана, адпавядае гэтым мэтам і адказвае прадмету яе дзейнасці.

Бухгалтэрскі і статыстычны ўлік і справаздача ажыццяўляюцца цэнтралізаванай бухгалтэрыяй Органа кіравання.

23.  Гімназія не мае права выступаць гарантам ці паручыцелем перад банкамі-крэдыторамі юрыдычных і фізічных асоб па выкананні гэтымі асобамі сваіх абавязкаў па вяртанні атрыманых крэдытаў.

Гімназія не мае права без узгаднення Заснавальніка адчужаць маёмасць, якая замацавана за ўстановавй.

 

Раздзел 5. Парадак кіравання дзейнасцю гімназіі

24. Кіраванне гімназіяй ажыццяўляецца на прынцыпах самакіравання і адзінаўладдзя.

25. Непасрэднае кіраванне гімназіяй ажыццяўляе яе дырэктар, які назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады  Заснавальнікам.

26. Дырэктар гімназіі ў дзейнасці па кіраванні гімназіяй узаемадзейнічае з органамі самакіравання гімназіі.

Асноўным органам самакіравання гімназіі з’яўляецца савет гімназіі.

Кампетэнцыі, склад і арганізацыя дзейнасці савета гімназіі вызначаецца Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

27. У гімназіі ствараюцца іншыя органы самакіравання: педагагічны савет, папячыцельскі савет, бацькоўскія камітэты ў класах, савет гімназістаў.

28. Кампетэнцыі,  склад  і  арганізацыя   дзейнасці педагагічнага савета вызначаецца Палажэннем аб педагагічным савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Педагагічны савет з'яўляецца калегіяльным органам, які разглядае пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, вызначае шляхі рэалізацыі зместу адукацыі, правядзення атэстацыі і выпуску вучняў, павышэння якасці адукацыі, прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў і іншыя пытанні адукацыйнай дзейнасці гімназіі.

У рамках сваёй кампетэнцыі педагагічны савет гімназіі можа прымаць рашэнне аб маральным стымуляванні вучняў, іх законных прадстаўнікоў за поспехі ў навучанні і выхаванні, удзел у грамадскай дзейнасці.

Педагагічны савет на падставе адзнак, выстаўленых педагогамі вучню, які навучаецца самастойна, па заканчэнні навучальнага года прымае рашэнне аб пераводзе яго ў наступны клас або паўторным навучанні ў тым жа класе. У апошнім выпадку дзіця пазбаўляецца права на самастойнае навучанне.

29. Кампетэнцыі,         склад        і        арганізацыя              дзейнасці

папячыцельскага савета гімназіі  вызначаецца Палажэннем аб папячыцельскім  савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

30. Асноўнай  мэтай  дзейнасці  папячыцельскага  савета  з’яўляецца

садзейнічанне гімназіі ў ажыццяўленні функцый па выкананні Статута, аб’яднанне намаганняў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, асобных грамадзян, накіраваных на ўмацаванне вучэбна-матэрыяльнай базы, ахову здароўя, развіццё здольнасцяў і талентаў тых, хто выхоўваецца і навучаецца ў гімназіі, стварэнне спрыяльных умоў для выхавання, вучобы, працы і адпачынку вучняў і работнікаў гімназіі.

31. Кампетэнцыі,    склад   і    арганізацыя    дзейнасці   бацькоўскіх

камітэтаў класаў вызначаецца Палажэннем аб бацькоўскім камітэце ўстановы адукацыі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Бацькоўскі камітэт класа выбіраецца агульным сходам класа ў складзе старшыні і 2-4 членаў.

Задачамі работы бацькоўскіх камітэтаў класаў з’яўляюцца:

усямернае ўмацаванне сувязі паміж сям’ёй і гімназіяй з мэтай устанаўлення адзінства выхаваўчага ўплыву на дзяцей педагагічнага калектыву і сям’і;

прыцягненне бацькоўскай грамадскасці да актыўнага ўдзелу ў жыцці гімназіі, да арганізацыі пазакласнай работы;

удзел у арганізацыі шырокай педагагічнай прапаганды сярод бацькоў і насельніцтва;

дапамога ва ўмацаванні гаспадарчай і вучэбна-матэрыяльнай базы гімназіі.

32. Кампетэнцыі,  склад  і  арганізацыя   дзейнасці савета гімназістаў вызначаецца Палажэннем аб савеце гімназістаў, зацверджаным педагагічным саветам гімназіі.

Савет  гімназістаў  складаецца  з  прадстаўнікоў  класных  калектываў

7-11 класаў.

Задачамі работы савета гімназістаў з’яўляюцца:

стварэнне ўмоў для развіцця лідарскіх якасцяў і творчых здольнасцяў вучняў;

прыцягненне вучняў да актыўнага ўдзелу ў арганізацыі ўсебаковай і разнапланавай пазакласнай  і досуговай дзейнасці;

стварэнне ўмоў для фарміравання грамадзянска-патрыятычнага, ідэалагічнага мыслення вучняў;

стварэнне ўмоў для сацыялізацыі і самаразвіцця асобы вучня.

33. З мэтай аказання садзейнічання ў арганізацыі дзейнасці па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, а таксама ў арганізацыі кантролю за ажыццяўленнем выхаваўчай і прафілактычнай работы ў гімназіі ствараецца савет па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх. Парадак стварэння савета па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, яго задачы і функцыі, а таксама парадак арганізацыі яго работы вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

34. Дзейнасць органаў самакіравання гімназіяй ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам гімназіі.

Раздел 6. Парадак кантролю за дзейнасцю гімназіі.

35. Кантроль за дзейнасцю гімназіі ажыццяўляюць дзяржаўныя органы, якія ўпаўнаважаны здяйсняць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, а таксама Заснавальнік, Орган кіравання.

36.  Кантроль за выкарыстаннем па прызначэнні і зберажэннем маёмасці ажыццяўляецца Заснавальнікам і ўпаўнаважанымі  ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь.

37. У гімназіі вядзецца накапленне, улік, захоўванне архіўных дакументаў у адпаведнасці з заканадаўствам у сферы архіўнай справы і справаводства.

Справаводства ў гімназіі ажыццяўляецца на беларускай мове.

Пісьмовая справаздачнасць вышэйстаячым органам прадастаўляецца гімназіяй у вызначаны тэрмін у адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

38. Рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці гімназіі праводзяцца дзяржаўнымі кантралюючымі органамі, упаўнаважанымі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства ажыццяўляць рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і ўстаноў адукацыі.

Раздзел 7. Парадак фарміравання структуры

і штатнага  раскладу гімназіі

39.  Гімназія        фарміруе      сваю       структуру      ў       адпаведнасці з заканадаўствам.

40. У структуру гімназіі ўваходзіць бібліятэка, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, вучэбна-кансультацыйны пункт.

41. Штатны   расклад  зацвярджаецца   дырэктарам  гімназіі  на падставе тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы  і сагласоўваецца Упаўнаважаным органам.

42. Працоўныя   зносіны работнікаў  у гімназіі  рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

43.  Прыём    на    работу   ў   гімназію   педагагічных   і   іншых   кадраў

ажыццяўляе дырэктар.

44. На     педагагічную      работу     прымаюцца    асобы,   якія      маюць неабходную прафесійную адукацыю ці спецыяльную адукацыю, пры ўмове, што яны пройдуць інтэгрыраваныя курсы псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі, з умовай прадастаўлення адпаведных дакументаў, якія гэта падцвярджаюць.

45. Патрабаванні      да       педагагічных        работнікаў      вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.

46. Да  педагагічнай  дзейнасці  не  дапускаюцца  асобы,  якім   займацца гэтай дзейнасцю забаронена рашэннем суда або па медыцынскіх паказчыках, і асобы, якія былі асуджаны за пэўныя злачынствы. Пералік адпаведных медыцынскіх супрацьпаказчыкаў і саставаў злачынстваў вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

47. Аплата      працы      работнікаў      гімназіі         ажыццяўляецца

ў адпаведнасці з  існуючым заканадаўствам, прынятым у гімназіі Палажэннем аб прэміраванні, надбаўках і даплатах.

48. Атэстацыя  педагагічных  работнікаў  гімназіі   ажыццяўляецца

згодна з парадкам, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Раздзел 8. Кампетэнцыі і адказнасць гімназіі,

удзельнікаў адукацыйнага працэсу

49. Гімназія самастойная ў ажыццяўленні адукацыйнай, навуковай, навукова-тэхнічнай, фінансава-гаспадарчай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі, падбору і расстаноўцы кадраў   і іншай дзейнасці ў межах, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі,  Статутам гімназіі.

50. Да кампетэнцыі гімназіі адносяцца:

ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці,

ажыццяўленне дзейнасці па забеспячэнні бяспекі юрыдычных і фізічных асоб (служба аховы);

фарміраванне структуры і штатнага раскладу гімназіі;

ажыццяўленне дзейнасці, якая прыносіць даход;

удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі;

ажыццяўленне праверкі сапраўднасці дакументаў аб адукацыі пры прыёме на навучанне ў гімназію і пры ўзнікненні сумненняў аб іх сапраўднасці  шляхам  накіравання запытаў у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб пацвярджэнні факту іх выдачы;

ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, у тым ліку знешнегандлёвай дзейнасці.

51.  Іншыя правы гімназіі ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі заканадаўчымі актамі.

52. Гімназія  абавязана забяспечыць:

якасць адукацыі;

распрацоўку і зацвярджэнне ў вызначаным парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу, яго ўдасканаленне;

падбор, прыём і расстаноўку кадраў, павышэнне ўзроўню іх кваліфікацыі;

матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі;

стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага распарадку для вучняў, правілаў унутранага працоўнага распарадку гімназіі;

маральнае і матэрыяльнае стымуляванне педагагічных і іншых работнікаў гімназіі;

меры сацыяльнай абароны вучняў;

стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання вучняў і медыцынскай дапамогі вучням;

удзел у фарміраванні кантрольных лічбаў прыёму;

азнаямленне асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх) пры залічэнні ў гімназію з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, статутам, ліцэнзіяй на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а па іх патрабаванні – і з вучэбна- праграмнай дакументацыяй;

садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі;

ажыццяўленне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў, тыпавых вучэбных планаў і вучэбных праграм;

садзейнічанне дзейнасці  метадычных аб'яднанняў педагогаў.

53. Гімназія ў вызначаным заканадаўствам парадку нясе адказнасць за:

невыкананне функцый, аднесеных да яе кампетэнцыі;

неадпаведнасць  якасці адукацыі ўстаноўленным  патрабаванням;

дзеянні, якія вядуць да парушэнняў нормаў па ахове здароўя і бяспекі жыцця вучняў і работнікаў гімназіі, нормаў і правілаў аховы навакольнага асяроддзя падчас адукацыйнага працэсу;

парушэнне нормаў санітарнага заканадаўства;

парушэнне правоў вучняў і работнікаў гімназіі.

54. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ў гімназіі з’яўляюцца вучні, педагагічныя работнікі, бацькі, іншыя законныя прадстаўнікі непаўналетніх.

55.  Дырэктар гімназіі:

дзейнічае ад імя гімназіі без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі  яе дзейнасці (вынікі адукацыйнага працэсу, якасць і эфектыўнасць работы, умовы працы супрацоўнікаў, ахову правоў, жыцця і здароўя дзяцей) ;

стварае загады, заключае дагаворы, выдае даверанасці, адкрывае рахункі ў банках у межах сваёй кампетэнцыі;

ажыццяўляе прыём і звальненне работнікаў, зацвярджае іх службовыя інструкцыі;

зацвярджае штатны расклад;

ажыццяўляе іншыя ўпаўнаважаныя дзеянні, якія ўстаноўлены Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства.

56.  Вучні гімназіі маюць права на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі агульнай сярэдняй адукацыі;

атрыманне бясплатнай агульнай пачатковай, агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовага бюджэтаў у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

атрыманне дадатковых адукацыйных паслуг у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

навучанне па індывідуальным вучэбным плане ў межах адукацыйных  праграм агульнай сярэдняй адукацыі;

забеспячэнне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ў парадку, які вызначаны Урадам Рэспублікі Беларусь;

бясплатнае карыстанне інфармацыйнымі рэсурсамі бібліятэк, вучэбнай, вытворчай, навуковай, культурнай, спартыўнай базамі гімназіі;

удзел у кіраванні гімназіяй праз органы самакіравання;

своечасовае атрыманне інфармацыі аб ацэнцы вынікаў уласнай вучэбнай дзейнасці, тэрмінах правядзення атэстацыі;

ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;

заахвочванне за поспехі ў навучальнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах і прыкладныя паводзіны;

удзел у дзіцячых, маладзёжных і іншых грамадскіх аб'яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

атрыманне харчавання ў гімназіі ў парадку і на ўмовах, вызначаных Урадам Рэспублікі Беларусь;

наведванне мерапрыемстваў, якія арганізуюцца гімназіяй для вучняў, з улікам узросту вучня;

абарону сваіх правоў, гонару і годнасці падчас атрымання адукацыі;

перавод у іншую ўстанову адукацыі;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку супрацоўнікаў установы адукацыі;

удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, семінарах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці;

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, ліцэнзіяй на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з адукацыйна-праграмнай дакументацыяй;

канікулы.

57. Вучні гімназіі абавязаны:

добрасумленна і адказна ставіцца да засваення і выканання адукацыйных праграм, праграм выхавання;

выконваць патрабаванні вучэбных планаў і адукацыйных праграм;

клапаціцца пра сваё здароўе, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

быць дысцыплінаванымі, клапаціцца аб рэпутацыі гімназіі;

належна паводзіць сябе ў гімназіі і за яе межамі;

з павагай ставіцца да нацыянальнай гісторыі, культуры свайго і іншых народаў;

ахоўваць навакольнае асяроддзе;

не дапускаць прычынення шкоды свайму здароўю і здароўю іншых асоб;

беражліва ставіцца да маёмасці ўстановы адукацыі;

выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку для вучняў;

падпарадкоўвацца рашэнням органаў кіравання і самакіравання гімназіі, прынятым у межах іх кампетэнцыі і не супярэчным заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

выконваць патрабаванні педагагічных і іншых работнікаў гімназіі ў межах, аднесеных Статутам і правіламі ўнутранага распарадку гімназіі да іх кампетэнцыі;

захоўваць дзелавы стыль адзення;

выконваць Статут і правілы ўнутранага распарадку гімназіі;

паважаць гонар і годнасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

58. Іншыя правы і абавязкі вучняў вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

59. Падставай для прыцягнення вучняў да дысцыплінарнай адказнасці з’яўляюцца наступныя дзеянні:

спазненні на вучэбныя заняткі або пропускі заняткаў без уважлівых прычын;

парушэнне дысцыпліны падчас адукацыйнага працэсу;

невыкананне без уважлівых прычын законных патрабаванняў педагагічнага работніка;

знявага ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;

распаўсюджанне інфармацыі, небяспечнай для здароўя вучняў;

сапсаванне будынку, абсталявання і іншай маёмасці гімназіі;

парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб здароўезберажэнні, пажарнай бяспецы;

распіццё алкагольных, слабаалкагольных напоеў, піва, ўжыванне наркатычных, псіхатропных, таксічных і іншых сродкаў на тэрыторыі гімназіі;

курэнне на тэрыторыі гімназіі;

іншыя процівапраўныя дзеянні.

60. Да   дысцыплінарнай   адказнасці   прыцягваюцца   вучні,  якім

на момант  дысцыплінарнага праступка  споўнілася 14 год. Да вучняў, якія не дасягнулі гэтага ўзросту, могуць прымяняцца педагагічныя ўздзеянні (гутарка, абмеркаванне на педагагічным савеце і іншыя меры педагагічнага ўздзеяння), якія не супярэчаць заканадаўству.

61. За  дысцыплінарны праступак да вучня могуць быць прыменены наступныя меры дысцыплінарнага пакарання:

заўвага;

вымова;

адлічэнне.

62. Адлічэнне як мера дысцыплінарнай адказнасці можа быць прыменена за:

працяглую адсутнасць (больш за трыдцаць дзён ) без уважлівай прычыны на вучэбных занятках на працягу навучальнага года;

сістэматычнае (паўторнае на працягу навучальнага года) невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў вучня, калі да яго раней прымяняліся меры дысцыплінарнага пакарання.

Адлічэнне як мера дысцыплінарнага пакарання не прымяняецца да:

вучня, які не завяршыў засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі;

вучня, які не дасягнуў узросту шаснаццаці гадоў.

63. Права    выбару  меры  дысцыплінарнага  пакарання   належыць

дырэктару гімназіі.

Пры выбары меры дысцыплінарнага пакарання неабходна ўлічваць цяжкасць дысцыплінарнага праступка, прычыны і акалічнасці, пры якіх ён адбыўся, папярэднія паводзіны вучня.

64. Педагагічныя работнікі гімназіі маюць права на:

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення сваёй прафесійнай дзейнасці;

абарону сваіх правоў, гонару і годнасці пры выкананні службовых абавязкаў;

доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;

удзел у кіраванні гімназіяй праз педагагічны савет, органы самакіравання гімназіі;

удзел у аднаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

удзел у навуковай, навукова-даследчай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці гімназіі;

творчую ініцыятыву, выбар метадаў і формаў навучання і выхавання, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, сродкаў навучання, якія забяспечваюць неабходную якасць адукацыйнага працэсу;

павышэнне кваліфікацыі;

удзел у конкурсах прафесійнага майстэрства;

маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству.

Іншыя правы  педагагічных работнікаў вызначаюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі актамі гімназіі.

65. Педагагічныя работнікі гімназіі абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць на высокім прафесійным узроўні, які забяспечвае атрыманне вучнямі адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі агульнай сярэдняй адукацыі;

садзейнічаць выяўленню і развіццю індывідуальных творчых здольнасцяў вучняў;

весці прафілактычную работу па папярэджванні правапарушэнняў сярод вучняў гімназіі;

своечасова інфармаваць законных прадстаўнікоў вучняў аб парушэнні імі Статута і правілаў унутранага распарадку гімназіі;

весці здаровы лад жыцця і прапагандаваць яго сярод вучняў;

паважаць гонар і годнасць вучняў і іх законных прадстаўнікоў;

захоўваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

захоўваць дзелавы стыль адзення;

выконваць загады і распараджэнні дырэктара гімназіі, яго намеснікаў, рашэнні педагагічнага савета гімназіі;

павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

праходзіць медыцынскі агляд у парадку, прадугледжаным Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

выконваць рэжым эканоміі і беражлівасці, рацыянальнага выкарыстання паліва, энергіі, сыравіны, матэрыялаў і абсталявання;

выконваць Статут і правілы ўнутранага распарадку гімназіі.

Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў   вызначаюцца      заканадаўствам, Статутам гімназіі і іншымі нарматыўнымі  прававымі актамі ўстановы.

66. Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны працэс у палітычных мэтах або для пабуджэння да дзеянняў, якія забаронены Канстытуцыяй і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

67. Для работы ў гімназіі могуць запрашацца работнікі навукі, адукацыі, вытворчасці і культуры на ўмовах сумяшчальніцтва.

68. Законнымі прадстаўнікамі вучняў гімназіі з’яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі, апякуны, папячыцелі.

69. Законныя прадстаўнікі вучняў гімназіі маюць права:

удзельнічаць у кіраванні гімназіяй;

атрымліваць інфармацыю аб парадку правядзення і зместу адукацыйнага працэсу, выніках вучэбнай дзейнасці вучняў;

атрымліваць інфармацыю аб усіх формах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) дзіцяці;

абараняць законныя правы і інтарэсы дзяцей.

70. Законныя прадстаўнікі вучняў гімназіі абавязаны:

забяспечыць умовы, неабходныя для атрымання адукацыі і развіцця дзіцяці;

паважаць годнасць дзіцяці, настаўнікаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

выконваць Статут гімназіі, патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадку.

71. Законныя прадстаўнікі вучняў гімназіі у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за неналежнае выхаванне дзіцяці.

72. Педагагічныя работнікі, вучні, законныя прадстаўнікі вучняў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і будынка гімназіі, вучэбнага абсталявання, інвентару і іншай маёмасці.

 

Раздзел 9.  Парадак арганізацыі адукацыйнага  і  выхаваўчага працэсаў у гімназіі

73. Парадак арганізацыі і дзейнасці гімназіі вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

74. Гімназія  - установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая функцыянуе ў складзе V-XI класаў,  у якой ажыццяўляецца навучанне і выхаванне на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных прадметаў  на павышаным узроўні.

Для рэалізацыі адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі пры гімназіі арганізуецца навучанне і выхаванне на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

У першы клас гімназіі прымаюцца дзеці, якія  на 1 верасня бягучага года дасягнулі ўзросту 6 год і больш, без правядзення ўступных іспытаў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у 1 клас  асобы, якой 6 год споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года. Залічэнне дзяцей афармляецца загадам дырэктара гімназіі на падставе заявы бацькоў, іншых законных прадстаўнікоў дзяцей, медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

75. Прыём у пятыя класы гімназіі ажыццяўляецца на падставе ўступных іспытаў, парадак правядзення якіх вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пры наяўнасці свабодных вучнёўскіх месцаў у гімназіі можа праводзіцца дадатковы прыём вучняў на падставе ўступных іспытаў, парадак правядзення якіх вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Дазваляецца на працягу навучальнага года пры наяўнасці свабодных вучнёўскіх месцаў у адпаведных класах гімназіі прымаць вучняў у парадку пераводу з іншых гімназій.

76. Вучні гімназіі, якія завяршылі навучанне на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі і атрымалі агульную базавую адукацыю, маюць права працягваць навучанне ў гімназіі без праходжання ўступных іспытаў.

77. Адукацыйны працэс у гімназіі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама тыпавымі вучэбнымі планамі гімназіі і адукацыйнымі праграмамі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Штогод на аснове Тыпавога вучэбнага плана гімназіі, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, гімназія распрацоўвае свой вучэбны план, які зацвярджаецца дырэктарам, узгадняецца Органам кіравання.

Адукацыйны працэс у гімназіі вызначаецца асобасна арыентаванай накіраванасцю. Гімназістам прадастаўляецца магчымасць для рэалізацыі творчых запытаў: удзельнічаць у алімпіядах розных узроўняў, конкурсах, турнірах, навукова-практычных канферэнцыях, прымаць удзел у рабоце клубаў, гурткоў, навуковых аб’яднаннях вучняў.

78. Вучэбныя заняткі ў навучальным годзе ў гімназіі ажыццяўляюцца з 1 верасня па 31 мая. Калі ўказаныя даты выпадаюць на непрацоўны дзень, то вучэбныя заняткі ў навучальным годзе пачынаюцца ў наступны і завяршаюцца ў папярэдні працоўны дзень.

Вучэбны год у гімназіі дзеліцца на чвэрці - перыяды навучання, якія завяршаюцца прамежкавай атэстацыяй вучняў. Працягласць вучэбнага года, чвэрцей, канікулаў вызначаецца вучэбнымі планамі, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

79. Асноўнай формай адукацыйнага працэсу з’яўляюцца вучэбныя заняткі. Працягласць вучэбных заняткаў  у першым класе гімназіі – 35 хвілін, у 2-11 класах — 45 хвілін, чацвер – 40 хвілін.

80. Адукацыйны працэс у гімназіі ажыццяўляецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы вучэбны тыдзень і адзін (шосты) школьны дзень, у які праводзіцца фізкультурна-аздараўленчая, спартыўна–масавая і іншая выхаваўчая работа.

81. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам урокаў, які зацвярджае дырэктар гімназіі. Працягласць перапынкаў вызначаецца зыходзячы з канкрэтных умоў працы, неабходнасці забеспячэння арганізацыі харчавання, адпачынку вучняў у адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў і правілаў.

82. У адукацыйным працэсе могуць выкарыстоўвацца стымулюючыя, падтрымліваючыя і факультатыўныя заняткі.

83. Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў гімназіі прадугледжана дзяленне класаў на групы пры вывучэнні асобных вучэбных прадметаў у адпаведнасці з артыкулам 54, 77 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

У гімназіі можа ажыццяўляцца дадатковае дзяленне класаў на групы за кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў. Выкарыстанне гадзін факультатыўных заняткаў на вышэйазначанае дзяленне зацвярджаецца рашэннем педагагічнага савета.

84. У гімназіі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі адукацыйны працэс  можа ажыццяўляцца па наступных кірунках: фізіка-матэматычны, хіміка-біялагічны, філалагічны, грамадазнаўчы.

85. Для вучняў, якія атрымліваюць адукацыю на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі,  могуць адкрывацца  групы падоўжанага дня. Рашэнне аб адкрыцці груп падоўжанага дня прымаецца Заснавальнікам.

Дзейнасць груп падоўжанага дня ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

86. Атрыманне адукацыі суправаджаецца правядзеннем бягучай,  прамежкавай  і завяршаецца выніковай атэстацыяй па прадметах.

Вынікі атэстацыі ацэньваюцца адзнакай у балах па 10-цібальнай шкале, за выключэннем вучняў першых і другіх класаў. Атэстацыя вучняў першых і другіх класаў ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове, з дапамогай славеснай ацэнкі вучэбных дасягненняў вучняў без выстаўлення адзнак у балах.

Пры правядзенні прамежкавай і выніковай атэстацыі ажыццяўляецца ацэнка  паводзін вучняў (прыкладныя, здавальняючыя, нездавальняючыя).

87. У 3-11 класах вучні вядуць дзённікі (узор дзённіка зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь), дзе запісваюцца бягучыя, прамежкавыя, выніковыя адзнакі.

88. Парадак правядзення бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі вызначаецца Правіламі правядзення атэстацыі вачняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

89. Па заяве бацькоў вучня ці асоб, якія іх замяняюць, са згоды аддзела адукацыі вучню дазваляецца атрымаць агульную пачатковую, агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю самастойна, а таксама па індывідуальных вучэбных планах без наведвання або з наведваннем вучэбных заняткаў, у скарочаныя тэрміны навучання па прычыне хваробы, пры выездзе за мяжу, на спартыўныя зборы, аздараўленне, лячэнне, змены месца жыхарства і інш.

Рашэнне аб навучанні дзіцяці самастойна, па індывідуальных вучэбных планах па адным, некалькіх прадметах пэўнага класа, у скарочаныя тэрміны навучання і яго атэстацыі прымаецца педагагічным саветам гімназіі, зацвярджаецца загадам дырэктара. У загадзе ўказваюцца прадметы, тэрміны навучання, вучэбныя праграмы для самастойнага засваення, формы правядзення атэстацый за чвэрць  або год.

Вучань, які навучаецца самастойна, вызваляецца ад наведвання заняткаў па пэўных прадметах на працягу вызначанага тэрміна, лічыцца ў спісах  кантынгенту вучняў гімназіі. У класным журнале ў графе  аб наведванні вучнем заняткаў па пэўных прадметах робіцца адпаведны запіс.

Навучанне вучня самастойна можа быць адменена рашэннем педагагічнага савета гімназіі па заяве законных прадстаўнікоў вучня, па хадайніцтву педагога або дырэктара, калі пры праходжанні прамежкавай атэстацыі за чвэрць або за год вучань не пацвярджае неабходны ўзровень ведаў. Дадзенае рашэнне даводзіцца да ведама вучня і яго законных прадстаўнікоў у тыднёвы тэрмін, пасля чаго дзіця павінна наведваць заняткі ў класе.

Выпускнікі гімназіі, якія вучыліся самастойна, здаюць выпускныя экзамены разам з класам у вызначаныя тэрміны. Выдача дакументаў аб адукацыі ажыццяўляецца на агульных падставах.

У выпадку паскоранага тэрміну навучання ў плане на кожны год  указваюцца прадметы, тэрмін атэстацыі і формы яе правядзення.

90. Вучням, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць вучэбныя заняткі ў гімназіі, ствараюцца ўмовы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на даму.

Рашэнне аб навучанні і выхаванні на даму прымаецца Органам кіравання на падставе заявы вучня (законных прадстаўнікоў вучня) і заключэнні ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі.

Пералік медыцынскіх паказанняў для навучання і выхавання на даму вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь; парадак навучання і выхавання на даму вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

91. Вучням, якія паспяхова завяршылі навучанне на ўзроўні агульнай базавай адукацыі, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, а тым, хто дабіўся асаблівых поспехаў у вучобе пры прыкладных паводзінах, - пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай.

Выпускнікам гімназіі, якія засвоілі вучэбныя праграмы на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, а тым, хто дабіўся высокіх вынікаў у навучанні пры прыкладных паводзінах, - атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з уручэннем залатога або сярэбранага медаля. За высокія вынікі ў вывучэнні асобных прадметаў выпускнікі ўзнагароджваюцца пахвальным лістом “За асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў”.

92. Выхаванне грунтуецца на агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцях, культурных і духоўных традыцыях беларускага народа, дзяржаўнай ідэалогіі, адлюстроўвае інтарэсы асобы, грамадства і дзяржавы.

93. Асноўнымі  кірункамі  выхавання  з’яўляюцца:

грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры;

ідэалагічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ведаў асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, прывіццё падрастаючаму пакаленню асноватворных каштоўнасцяў, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці;

маральнае выхаванне, накіраванае на далучэнне да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў;

эстэтычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне эстэтычнага густу, развіццё пачуцця прыгожага;

выхаванне культуры здаровага ладу жыцця, накіраванае на фарміраванне  навыкаў здаровага ладу жыцця, усведамленне значнасці здароўя як каштоўнасці, фізічнае ўдасканаленне;

гендарнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ўяўленняў пра ролю і прызначэнне мужчын і жанчын у сучасным грамадстве;

сямейнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне каштоўнаснага стаўлення да сям'і і выхавання дзяцей;

працоўнае і прафесійнае выхаванне, накіраванае на разуменне працы як асобаснай і сацыяльнай каштоўнасці, усведамленне прафесійнага выбару, сацыяльнай значнасці прафесійнай дзейнасці;

экалагічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне каштоўнаснага стаўлення да прыроды;

выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці, накіраванае на фарміраванне бяспечных паводзін у сацыяльнай і прафесійнай дзейнасці, штодзённым  жыцці;

выхаванне культуры побыту і вольнага часу, накіраванае на фарміраванне каштоўнаснага стаўлення да матэрыяльнага асяроддзя, умення мэтазгодна і эфектыўна выкарыстоўваць вольны час.

94.  Гімназія ўзаемадзейнічае з грамадскімі аб'яднаннямі "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" і "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі. Супрацоўніцтва засноўваецца на дзеючай у Рэспубліцы Беларусь нарматыўна-прававой базе.

95. Сацыяльна-педагагічнае і псіхалагічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў гімназіі ажыццяўляюць педагог-псіхолаг, педагог сацыяльны, а таксама, па рашэнні кіраўніка, могуць ажыццяўляць іншыя спецыялісты гімназіі, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у выхаванні вучняў і маюць псіхалагічную, педагагічную, сацыяльна-педагагічную адукацыю ці прайшлі перападрыхтоўку, якая пацвярджаецца дакументам аб адукацыі.

96. Педагог-псіхолаг, педагог сацыяльны і педагог-арганізатар ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Раздзел 10. Міжнароднае супрацоўніцтва

97. Гімназія мае права ўстанаўліваць прамыя сувязі з органамі кіравання адукацыяй, навучальнымі ўстановамі замежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі ў мэтах абмена вопытам, арганізацыі і правядзення сумесных міжнародных адукацыйных мерапрыемстваў (канферэнцый, алімпіяд, конкурсаў,  лагераў і інш.).

98. Міжнароднае супрацоўніцтва гімназіяй  ажыццяўляецца на рускай або беларускай мове на аснове міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, дагавораў, заключаных паміж гімназіяй і арганізацыяй замежнай дзяржавы, міжнародных і нацыянальных праектаў і праграм у сферы адукацыі.

99. Міжнароднае супрацоўніцтва гімназіяй ажыццяўляецца на прынцыпах незалежнасці, роўнасці, узаемнай выгады і павагі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Раздзел 11. Парадак рэарганізацыі і ліквідацыі гімназіі. Парадак унясення змен і дапаўненняў у Статут гімназіі

100. Рэарганізацыя і ліквідацыя гімназіі, праходжанне дзяржаўнай акрэдытацыі ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Рэарганізацыя     ці        ліквідацыя       гімназіі      ажыццяўляецца,

як правіла, па заканчэнні навучальнага года.

Заснавальнік    забяспечвае      перавод  вучняў у іншыя навучальныя ўстановы, якія забяспечваюць рэалізацыю адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, па адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму прынцыпу.

 

 

 
Министерство образования республики Беларусь adu Академия последипломного образования Гомельский городской исполнительный комитет Гомельский областной институт развития образования Белорусский Государственный Университет Транспорта Отдел образования, спорта и туризма Гомельского горисполкома Управление образования Гомельского облисполкома


Создание и продвижение сайтов