Аддзел адукацыі, спорту і турызму Гомельскага гарвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа»

Вул. Бр. Лізюковых, 16.

Тэл./факс: прыёмная 23-13-17  
Дырэктар: 26-59-84
26-48-65, 26-49-04, 26-52-45

Е-mail: BSG36.gomel@tut.by

Пошук інфармацыі
Карысныя спасылкі

Квітнейце пад крылом бусліным, мова, Радзіма, народ...

Повязь пакаленняў


Фестываль філалагічных навук, што праходзіў у нашай гімназіі  ў канцы лютага, быў насычаны на сустрэчы і мерапрыемствы. Адна з іх – спатканне з гомельскімі паэтамі Алесем Бардоўскім і Ганнай Новік, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Атрымалася сапраўды повязь пакаленняў, бо Алесь Міхайлавіч – з пасляваеннага пакалення, а Ганна – студэнтка 5 курса  Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны.

Гасцей віталі настаўнікі гімназіі і вучні 8-10 класаў, якія старанна падрыхтаваліся і нават зрабілі гасцям прыемныя сюрпрызы: чыталі на памяць іх вершы і задавалі няпростыя пытанні.
Распачала сусрэчу настаўніца Яўсеенка Вольга Васільеўна,якая прадставіла гасцей, паказала іх зборнікі паэзіі “На крыжы тваіх рук”(А,Бардоўскі), “Сумёты агню”(Г, Новік) і агучыла будову імпрэзы . Спачатку слова ўзяў паэт А.М.Бардоўскі, які пазнаёміў вучняў са сваімі новымі творамі. Ён скончыў Бялынкавіцкаю сярэднюю школу (у ёй жа вучыўся і Алесь Пісьмянкоў), затым  атрымаў інжынерную адукацыю. Большую частку свайго жыцця Алесь Міхайлавіч працаваў на нафтапровадзе “Дружба” і… пісаў вершы. Тэматыка вершаў А. Бардоўскага блізкая кожнаму беларусу: родны куток, дзе нарадзіўся,сябры, прырода Беларусі, людская памяць пра  слаўнае мінулае нашай краіны, родная мова,каханне. Аўтар чытае стрымана, супрваджаючы сваім аповедам  кожны наступны верш.

Не шукай ты прыгожыя словы,
Што падобны на спеў салаўя, -
Як ад маці, ад роднае мовы
Адрачыся не здолею я(верш “Родная мова”).

Або
Не шчымі, маё сэрца,
У гэта сумнае ранне –
Бо з двара ў вакенца
Ўжо глядзіць развітанне.
Летнім днём прамільгнула
Стрэча ў бацькавай хаце…
І замоўкла зязюля…
І заплакала маці…( верш “Развітанне”).

Шмат сардэчных слоў Алесь Міхайлавіч прысвяціў чалавеку, які натхніў яго пісаць па-беларуску Алесю Пісьмянкову, з якім пазнаёміўся ўжо ў сталым узросце і быў старэйшы за яго на 10 год. Безумоўна шкада, што Пісьмянкоў пакінуў нас 9 год таму, але паэт жыве ў вершах і нараджае сваіх паэтычных нашчадкаў, такіх, як А.Бардоўскі, нягледзячы на ўзроставыя метамарфозы.
Ганна Новік – гэта паэтэса з плеяды моладзі 21 стагоддзя. Яе лёгкі  ўзнёслы радок закранае слухача з першых гукаў і трымае ў свёй уладзе не працягу ўсяго выступу.

…Хай клін выбіваецца клінам –
Спаднічным; дубовым; бусліным,
І восень хай шэрыя кпіны
Нам сыпле ў пляцакі за спіны.
Хай будуць благімі навіны,
Але ты і я яы – мы павінны
Сачыць , каб на зніклі бясслынна
Анёлы над нашай Радзімай.

Асабліва даспадобы вучням прыйшліся слоганы, якія адлюстроўваюць актыўную  жыццёвую пазіцыю сучаснага беларуса:

Вучні 9 класа Баўтуноў Уладзімір і Шылянкова Валерыя прачыталі на памяць вершы паэтаў, а потым пачаліся пытанні да  творцаў. Напрыклад, такія: “Беларуская паэзія для Вас гэта – (назавіце персналіі)”, “Якая асоба ці падзея паспрыяла Вашаму пачатку творчай дзейнасці”, “Сёння 2013 год, уявіце, што прайшло 50 год. Якія імёны беларускай літаратуры будуць у электронных кнігах?” ды іншыя. Пераможцамі на лепшае пытанне сталі Ксенія Мантурава і Лера Шылянкова, яны былі ўзнагароджаны прыемнымі падарункамі ад паэтаў – дыскамі з песнямі на беларусай мове і іх кнігамі.
Яўсеенка В.В. праспявала песню на словы Алеся Барскага “Айчына-Радзіма”:
Айчына-Радзіма, а мы твае дзеці,
Хто здрадзіў табе, не можа быць сынам.
Хай кідае лёс нас па ўсім белым свеце,
Ды мы цябе,краю, ніколі не кінем.
Сустрэча скончылася, але з’явілася натхненне. Ізноў чыталіся вершы…Ізноў плялася повязь пакаленняў…


 
Министерство образования республики Беларусь adu Академия последипломного образования Гомельский городской исполнительный комитет Гомельский областной институт развития образования Белорусский Государственный Университет Транспорта Отдел образования, спорта и туризма Гомельского горисполкома Управление образования Гомельского облисполкома


Создание и продвижение сайтов