Упраўленне адукацыі Гомельскага гарвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа»

246029, вул. Бр. Лізюковых, 16.

Тэл./факс: прыёмная 23-13-17  
Дырэктар: 26-59-84
26-48-65, 26-49-04, 26-52-45

Е-mail: BSG36.gomel@tut.by

Карысныя спасылкі

Квітнейце пад крылом бусліным, мова, Радзіма, народ...

План  работы метадычнага аб’яднання
настаўнікаў гуманітарнага  цыкла
на 2018/2019 навучальны год 

Тэма МА: Рэалізацыя сучасных дыдактычных падыходаў у выкладанні прадметаў гуманітарнага цыкла.

Мэта работы: Рэалізацыя адукацыйнага патэнцыялу гімназіі па забеспячэнні высокай якасці адукацыі, удасканальванні прафесійнага майстэрства настаўніка МА, фарміраванні ключавых кампетэнцый вучняў для станаўлення канкурэнтаздольнай асобы.

Задачы:

  1. Удасканальванне адукацыйнага працэсу па прадметах гуманітарнага  цыкла з улікам рэкамендацый па выніках маніторынгу якасці агульнай сярэдняй адукацыі.
  2. Абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту выкладання прадметаў на базавым і павышаным узроўнях.
  3. Забеспячэнне павышэння якасці адукацыйнага працэсу, якасці работы з адоранымі вучнямі шляхам рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу да выкладання вучэбных прадметаў гуманітарнага  цыкла, арганізацыі эфектыўнай сістэмы дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў і профільнага навучання.
  4. Садзейнічаць павышэнню прафесійнай кампетэнцыі, метадычнага майстэрства педагогаў гуманітарнага  цыкла, раскрыццю і фарміраванню іх творчага патэнцыялу праз удзел у конкурсах, канферэнцыях, фестывалях.

  

План правядзення пасяджэнняў МА гуманітарнага  цыкла на 2018/2019 навучальны год

Тэма пасяджэння

Мэта

Час правядзення

Форма правядзення

Адказныя

1

Арганізацыя адукацыйнага працэсу па прадметах гуманітарнага цыкла і асаблівасці метадычнай работы ў 2018/2019 навучальным годзе.

 

Інфармаванне настаўнікаў МА гуманітарнага цыкла аб асаблівасцях адукацыйнага працэса ў новым навучальным годзе; падвядзенне вынікаў работы, вызначэнне накірунку развіцця метадычнай дзейнасці на новы перыяд.

Жнівень

Інструктыўна-метадычная нарада

Шульжэнка Л.А.,

настаўнікі МА

2

Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе навучання прадметам гуманітарнага цыкла: актуальны стан, праблемы і перспектывы.

Удасканальванне прафесійных кампетэнцый настаўнікаў па рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу.

Лістапад

Семінар-практыкум

Шульжэнка Л.А.,

настаўнікі МА

3

Фарміраванне ў вучняў сацыяльных і асобасна значымых якасцей праз вывучэнне прадметаў гуманітарнага цыкла

Удасканальванне прафесійных кампетэнцый настаўнікаў па рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных  і пазаўрочных заняткаў.

Студзень

Тэматычны семінар

Шульжэнка Л.А.,

настаўнікі МА

4

Кантрольна-ацэначная дзейнасць як адна з умоў павышэння якасці навучання  па вучэбных прадметах гуманітарнага цыкла.

Удасканальванне прафесійных кампетэнцый настаўнікаў па рэалізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці.

Сакавік

Метадычны практыкум

Шульжэнка Л.А.,

настаўнікі МА

5

Арганізацыя выніковага паўтарэння, падрыхтоўка да выніковай атэстацыі вучняў.Аналіз работы МА за 2018/2019 навучальны год. Выпускныя экзамены за перыяд навучання на ІІ і ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

 

Інфармаванне настаўнікаў МА гуманітарнага  цыкла аб арганізацыі выніковага паўтарэння, аб падрыхтоўцы да выніковай атэстацыі вучняў, аналіз работы МА за 2018/2019 навучальны год.

Май

Круглы стол

Шульжэнка Л.А.,

настаўнікі МА

 


Кіраўнік МА настаўнікаў

гуманітарнага цыкла                                                                                                  Л.А.Шульжэнка

 
Министерство образования республики Беларусь adu Академия последипломного образования Гомельский городской исполнительный комитет Гомельский областной институт развития образования Белорусский Государственный Университет Транспорта Отдел образования, спорта и туризма Гомельского горисполкома Управление образования Гомельского облисполкома Могилевский институт МВД Республики Беларусь


Создание и продвижение сайтов