Аддзел адукацыі, спорту і турызму Гомельскага гарвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа»

Вул. Бр. Лізюковых, 16.

Тэл./факс: прыёмная 23-13-17  
Дырэктар: 26-59-84
26-48-65, 26-49-04, 26-52-45

Е-mail: BSG36.gomel@tut.by

Пошук інфармацыі
Карысныя спасылкі

Квітнейце пад крылом бусліным, мова, Радзіма, народ...

2 снежня ў гімназіі адбылося адкрыццё ІІ этапу Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. У алімпіядзе прынялі ўдзел амаль 250 вучняў 9-11 класаў.


 

01.12.2017 гімназія сустракала ўдзельнікаў Рэспубліканскага семінара "Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства" арганізатарамі якога з'яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, упраўленне адукацыі Гомельскага выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова адукацыі"Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі"

Мэта семінара: павышэнне якасці адукацыйнага працэссу па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура" праз удасканаленне агранізацыйна-метадычнай работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, пашырэнне мферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі; абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага вопыту работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Гомельскай вобласці; арганізацыя пераемнасці ў навучанні праз дашкольную, агульную сярэднюю, сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю


 

З мэтай прыцягнення ўвагі вучняў да праблемы, звязанай з ВІЧ-інфекцыяй, у рамках сусветнага дня барацьбы супраць СНІДу вучні разгадвалі крыжаванкі, распрацоўвалі ўлёткі, пазнаёміліся са статыстыкай распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі ў Гомельскай вобласці.

 

22 лістапада гімназія сустракала гасцей - прадстаўнікоў Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, на чале з паслом Крысцінай Йоханнессан.

У межах сустрэчы адбылася прэзентацыя дзіцячага мюзікла "Паляванне на ліса".

Крысціна Йоханнессан перадала ў бібліятэку гімназіі кнігі швецкага пісьменніка-ілюстратара Свэна Нурдквіста ў перакладзе на беларускую мову.


 

Сапраўды чароўнай з’явілася школа навуковых цудаў "Адкрывай-ка". Вучні пачатковых класаў гімназіі №36 імя І.Мележа не толькі назіралі рэакцыі хімічных вопытаў і розных эксперыментаў, але і прынялі актыўны ўдзел у іх правядзенні. Хлопцы паспрабавалі сябе ў якасці навукоўцаў-першаадкрывальнікаў, што, безумоўна, не пакінула нікога абыякавым. А яшчэ вучням былі прапанаваны прысмакі і падараваны на памяць бранзалеты, якія свецяцца. Дадзенае мерапрыемства прынесла дзецям шмат станоўчых эмоцый і дазволіла выявіць сябе, ўзбагаціла іх веды па хіміі і натхніла на новыя адкрыцці!


 

У рамках міжнароднага дня адмовы ад курэння ў гімназіі прайшла акцыя "Стоп тытунь". 13 лістапада вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у анкетаванні "Што ты ведаеш пра курэнне?". 14 лістапада арганізаваны конкурс "Антырэклама курэння". 16 лістапада ўсе вучні і педагогі мелі магчымасць на перапынках праглядзець відэаролікі па прафілактыцы курэння.

         




 
<< Первая < Предыдущая 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Следующая > Последняя >>

Страница 1 из 22
Министерство образования республики Беларусь adu Академия последипломного образования Гомельский городской исполнительный комитет Гомельский областной институт развития образования Белорусский Государственный Университет Транспорта Отдел образования, спорта и туризма Гомельского горисполкома Управление образования Гомельского облисполкома


Создание и продвижение сайтов