Аддзел адукацыі, спорту і турызму Гомельскага гарвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа»

Вул. Бр. Лізюковых, 16.

Тэл./факс: прыёмная 23-13-17  
Дырэктар: 26-59-84
26-48-65, 26-49-04, 26-52-45

Е-mail: BSG36.gomel@tut.by

Пошук інфармацыі
Карысныя спасылкі

Квітнейце пад крылом бусліным, мова, Радзіма, народ...

Бацькоўскія сходы для бацькоў вучняў І - ХІ класаў адбудуцца 19 снежня 2017 года ў 18.00.

Бацькі вучняў ІІІ-VI класаў запрашаюцца ў актаваю залу для сустрэчы за прадстаўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх і аддзяленне па наркакантролю і процідзеянню гандлю людзьмі.

 

16 снежня 2017 года ў гімназіі прайшлі XV Адкрытыя Мележаўскія чытаннні, у якіх прынялі ўдзел вучні 8-11 класаў з Ірпеня(Украіна), Самары(Расія), Рэчыцы, Жлобіна, Мазыра, Хойнікаў, Добраша, Чачэрска, Брагіна, Жыткавічаў, Буда-Кашалёва, Турава, Нясвіжа і Гомеля!

На конкурс было прадстаўлена 270 работ. 12 раз у Чытаннях прынімалі удзел самарскія школьнікі, дзясяты раз - украінскія.

Мележаўскія чытанні - гэта школа новых ведаў, сяброўства і дзіцячай дыпламатыі, вопыт, які пранясуць нашы ўдзельнікі праз усё жыццё на карысць сваёй дзяржавы, народа


 

Мінулы тыдзень у гімназіі прайшоў пад знакам СЯБРОЎСТВА. Мы прымалі вучняў і настаўнікаў са школ суседніх краін. Гэта МБАУ "Школа №132 з паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў імя Героя Савецкага Саюза Губанава Г.П." г. Самара (Расія) і Ірпеньская спецыялізаваная школа № 12 з паглыбленым вывучэннем замежных моў імя Зарыфы Аліевай (Ірпень, Украіна).

На працягу тыдня госці і вучні гімназіі наведалі выставу ў філіяле Веткаўскага музея, з'езділі на прадпрыемства "Палесдрук", хадзілі разам у кіно і Гомельскі абласны драматычны тэатр, актыўна адпачылі на лядовым катку і ў абласным цэнтры турызму і краязнаўства, пабылі на свяце Ёлкі.

Завяршыўся тыдзень сяброўства ўдзелам у XV Адкрытых Мележаўскіх чытаннях.

 

2 снежня ў гімназіі адбылося адкрыццё ІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. У алімпіядзе прынялі ўдзел амаль 250 вучняў 9-11 класаў.


 

01.12.2017 гімназія сустракала ўдзельнікаў Рэспубліканскага семінара "Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства" арганізатарамі якога з'яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, упраўленне адукацыі Гомельскага выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова адукацыі"Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі"

Мэта семінара: павышэнне якасці адукацыйнага працэссу па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура" праз удасканаленне агранізацыйна-метадычнай работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, пашырэнне мферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі; абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага вопыту работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Гомельскай вобласці; арганізацыя пераемнасці ў навучанні праз дашкольную, агульную сярэднюю, сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю


 

З мэтай прыцягнення ўвагі вучняў да праблемы, звязанай з ВІЧ-інфекцыяй, у рамках сусветнага дня барацьбы супраць СНІДу вучні разгадвалі крыжаванкі, распрацоўвалі ўлёткі, пазнаёміліся са статыстыкай распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі ў Гомельскай вобласці.

 

22 лістапада гімназія сустракала гасцей - прадстаўнікоў Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, на чале з паслом Крысцінай Йоханнессан.

У межах сустрэчы адбылася прэзентацыя дзіцячага мюзікла "Паляванне на ліса".

Крысціна Йоханнессан перадала ў бібліятэку гімназіі кнігі швецкага пісьменніка-ілюстратара Свэна Нурдквіста ў перакладзе на беларускую мову.


 
<< Первая < Предыдущая 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Следующая > Последняя >>

Страница 2 из 23
Министерство образования республики Беларусь adu Академия последипломного образования Гомельский городской исполнительный комитет Гомельский областной институт развития образования Белорусский Государственный Университет Транспорта Отдел образования, спорта и туризма Гомельского горисполкома Управление образования Гомельского облисполкома


Создание и продвижение сайтов